Украінскі ўрад абавязаў дзяржслужачых устрымлівацца ад публічнай крытыкі органаў улады і службовых асоб.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Кабміна «Аб зацвярджэнні Правілаў этычных паводзін дзяржаўных служачых» № 65 (рэдакцыя ад 2016/02/11).

Адзначаецца, што прыняцце акта уводзіць адзіныя абавязковыя патрабаванні да стандартаў этычных паводзін, прыстойнасці ў дзейнасці дзяржаўных служачых, а таксама будзе спрыяць недапушчэнню ціску з боку прадстаўнікоў бізнэсу або палітычных сіл на службовых асоб дзяржаўных органаў.

Гаворка ідзе пра тое, што служачыя павінны прытрымлівацца наступных прынцыпаў: служэнне дзяржаве і грамадству; годныя паводзіны; прыстойнасць; лаяльнасць; палітычная нейтральнасць; празрыстасць і падсправаздачнасць; добрасумленнасць.

Пры гэтым лаяльнасць, як перакананы ўрад, прадугледжвае: добрасумленнасць па выкананні рашэнняў Рады, прэзідэнта, Кабміна і дзяржаўнага органа, у якім працуе дзяржаўны служачы, незалежна ад сваіх уласных перакананняў і палітычных поглядаў; устрыманне ад любых праяў публічнай крытыкі дзейнасцi дзяржаўных органаў, іх службовых асоб; карэктнае стаўленне да кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржаўнага органа пры выкананні дзяржаўным служачым сваіх абавязкаў.

Адзначаецца, што за парушэнне гэтых правілаў дзяржслужачых чакае дысцыплінарная адказнасць згодна з законам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?