Смяротная аварыя здарылася 1 сакавіка, каля 15.00, на 61-м кіламетры трасы Мінск — Гомель.
Як паведамілі ў ДАІ УУС Мінаблвыканкама, на трасе М5 на тэрыторыі Пухавіцкага раёна кіроўца Mercedes Sprinter не справіўся з кіраваннем, мікрааўтобус праз раздзяляльную паласу вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён урэзаўся ў грузавік МАЗ. У выніку ДТЗ 33-гадовы кіроўца Mercedes ад атрыманых траўмаў памёр.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі стаў няправільны выбар кіроўцам Mercedes хуткасці руху ў складаных умовах надвор'я.
0
0
0
0
0
0