Дзве фуры сутыкнуліся на МКАД, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

Аварыя здарылася на знешнім кальцы аўтадарогі з боку вуліцы Мантажнікаў у кірунку вуліцы Громава каля 18.20.

Вядома, што кіроўца фуры урэзаўся ў грузавік дарожных службаў, а той у сваю чаргу ўляцеў у два легкавыя аўтамабілі. Затым фура зачапіла яшчэ адну грузавую машыну. Паводле наяўных дадзеных, у ДТЗ пацярпеў адзін чалавек. Праводзіцца праверка.

ДАІ папярэджвае кіроўцаў, што рух на МКАД цяпер ускладнены, і просіць іх аб'язджаць гэты ўчастак кальцавой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?