У сваім твітары рэпер змясціў фота працоўнага стала з адкрытай ўкладкай вядомага ў ЗША торэнт-трэкеру The Pirate Bay.
Скрыншот з Твітара спевака.
Арыгінал фота:
Пасля выхаду новага дыску рэпера «The Life of Pablo», альбом разышоўся па торэнтах, і шмат фанатаў Канье проста спампавалі яго ў інтэрнэце. Тады за першы дзень, па неафіцыйных падліках, з торэнт-трэкеру The Pirate Bay было каля 500 000 спампоўванняў новага альбома. Рэпер абураўся і спрабаваў падаць у суд на торэнт-трэкер The Pirate Bay. А цяпер, як аказалася, сам займаецца пірацтвам і пампуе з торэнта.
Але ёсць мізэрная імавернасць таго, што рэпер проста хацеў паглядзець колькасць спампоўванняў яго новага альбома з пірацкага сайту.