Фота naviny.by

Паводле матэрыялаў упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў стратэгічных кірунках ГУУС Мінгарвыканкама следствам ГУУС за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і крадзеж у асабліва буйным памеры распачаты справы (ч. 4 арт. 210 і ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса) у дачыненні да дзвюх службовых асоб камерцыйных прадпрыемстваў «Еўрамодуль» і «Трыёміс». Яны арыштаваны.

Як паведаміла БелаПАН оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі Вераніка Пасмецьева, арыштаваныя з ліпеня 2006 па май 2007 гадоў падчас рэканструкцыі плошчы Незалежнасці ў Мінску наўмысна завысілі на 253,5 млн. рублёў кошт вырабу чатырох зашклёных уваходных павільёнаў падземных пераходаў і ўчынілі крадзеж больш чым 655 млн. рублёў, выдзеленых з бюджэту на выкананне будаўнічых работ. Грошы на матэрыялы падазроныя пераводзілі на неіснуючыя рахункі лжэфірм, рабілі наяўнымі і выкрадалі.

Згодна з крымінальным заканадаўствам, за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры службовай асобе пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0