Гэтай вясной у Беларусі чакаецца цёплае і вільготнае надвор'е, паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Дзмітрый Рабаў.

«Паводле сённяшніх разлікаў, вясна ў нашай краіне чакаецца цёплай, сярэднесезонная тэмпература паветра будзе на 1—1,5 градуса вышэй за кліматычную норму. Па паўднёвай палове чакаецца колькасць ападкаў вышэй за норму, у паўночных рэгіёнах — блізкая да сваіх кліматычных значэнняў. Гэта сведчыць аб тым, што ў прынцыпе вясна ў гэтым годзе ў нас будзе вільготнай», — сказаў Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, ападкі добра адаб'юцца, у прыватнасці, на гідралагічнай абстаноўцы.

Гэтай вясной у Беларусі чакаецца цёплае і вільготнае надвор'е, паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Дзмітрый Рабаў.

«Паводле сённяшніх разлікаў, вясна ў нашай краіне чакаецца цёплай, среднесезонная тэмпература паветра будзе на 1—1,5 градуса вышэй за кліматычную норму. Па паўднёвай палове чакаецца колькасць ападкаў вышэй за норму, у паўночных рэгіёнах — блізкая да сваіх кліматычных значэнняў. Гэта сведчыць аб тым, што ў прынцыпе вясна ў гэтым годзе ў нас будзе вільготнай», — сказаў Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, ападкі добра адаб'юцца, у прыватнасці, на гідралагічнай абстаноўцы.

Кажучы пра надвор'е на бліжэйшы час, начальнік службы адзначыў, што ўсталюецца спакойнае надвор'е, у першую дэкаду сакавіка сярэдняя тэмпература паветра будзе вышэй за норму на 5—7 градусаў. Ападкаў чакаецца крыху, яны будуць кароткачасовымі і праходзіць месцамі.

У бліжэйшы чацвер-пятніцу тэмпература ўначы будзе ад мінус 5 па поўначы да плюс 2 у паўднёвых рэгіёнах. Днём складзе ад 0 да плюс 8. У суботу надвор'е зменіцца.

«З Міжземнага мора пачнуць паступаць больш цёплыя, але па-ранейшаму вільготныя паветраныя масы, чакаецца непрацяглы ўсплёск цяпла.

У нядзелю і панядзелак тэмпература паветра ў начны час будзе станоўчая — ад плюс 1 да плюс 6 градусаў, удзень — 4—10, а ў паўднёвых рэгіёнах — да плюс 13 градусаў цяпла», — паведаміў спецыяліст.

«Да канца першай дэкады нас чакае непрацяглае пахаладанне. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны чакаецца ад мінус 5 па поўначы да слаба станоўчых у паўднёвых рэгіёнах, дзённая тэмпература будзе ад нуля да плюс 6», — сказаў Дзмітрый Рабаў.

У сярэдзіне месяца (15—20 сакавіка) чакаецца прыход халоднага паветра, асабліва па паўночнай палове.

У начныя гадзіны тэмпература там будзе апускацца да мінус 13 градусаў. У пачатку трэцяй дэкады зноў прыйдзе больш цёплае і камфортнае надвор'е.

У цэлым сакавік чакаецца цяплейшы, чым звычайна. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 1 градус вышэй за кліматычную норму (мінус 3 — плюс 1). Сярэднемесячную колькасць ападкаў таксама мяркуецца вышэй за кліматычную норму. Ападкі будуць выпадаць у выглядзе дажджу і мокрага снега.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?