Выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х класаў пройдуць 10—11 чэрвеня, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун.

Выпускныя вечары пройдуць традыцыйна на базе школ, гімназій, ліцэяў. Адміністрацыям устаноў адукацыі, прадстаўнікам бацькоўскай і вучнёўскай грамадскасці, апякунчым радам па пісьмовым узгадненні з адміністрацыямі раёнаў дадзена права вызначаць час іх заканчэння. Плануецца, што працэс правядзення выпускных экзаменаў, афармлення адпаведных дакументаў, а таксама выпускных вечароў пройдзе да 11 чэрвеня ўключна, бо паводле графіку першы іспыт цэнтралізаванага тэставання (па беларускай мове) адбудзецца 13 чэрвеня.

Навучальны год завяршаецца 31 мая, апошнія званкі для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў адукацыі пройдуць 30 мая.

Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца з 1 па 11 чэрвеня. Экзамены па навучальных прадметах у пісьмовай форме пачынаюцца а 9 гадзіне. Сёлета акрамя абвяшчэння па тэлебачанні і радыё тэксты і заданні будуць размешчаны на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).

У гэтым навучальным годзе ў Беларусі сярэднюю школу закончаць больш за 57 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?