Парфумерна-касметычная фабрыка «Модум» у хуткім часе збіраецца выпусціць лінію моладзевай касметыкі «Asoba». Лінія адметная сваім дызайнам: назвы будуць напісаныя беларускай лацінкай, а ўпакоўкі — упрыгожаныя беларускім арнаментам.

Пакуль што на сайце прадстаўлены толькі крэм «Файны» для рук.

Пакуль што на сайце прадстаўлены толькі крэм «Файны» для рук.

Крэм утрымлівае пчаліны воск, вітамін Е, Д-пантэнол і алантаін, экстракты абляпіхі і палыну. Аб'ём — 75 г, тэрмін прыдатнасці — 36 месяцаў.

Падрабязней пра нацыянальную лінію касметыкі распавёў аўтар канцэпцыі дызайну ўпакоўкі «Asoba» Анатоль Лазар. 

«Гэта была ініцыятыва кампаніі, бо, правёўшы маркетынгавае даследванне, мы зразумелі, што попыт на беларускую нацыянальную прадукцыю ёсць. Будуць сродкі як для здаровай і, так і праблемнай скуры. Будуць крэмы для рук, твару, пілінгі і гэтак далей».

Прадукцыя разлічаная на моладзь, якой падабаецца беларуская мова. Безумоўна, быў улічаны маркетынгавы фактар, што людзей, якія размаўляюць па-беларуску, гэта прывабіць.

Аўтар адзначае, што назва напісаная на лацінцы з улікам экспарту ў іншыя краіны. «Гэтая прадукцыя ў суседніх краінах будзе прэзентавацца як беларуская, таму гэта павінна станоўча адлюстравацца на ідэнтыфікацыі Беларусі за мяжой».

Ці спадабаўся вам дызайн? Выказвайцеся ў каментах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?