У адным з сёлаў Закарпацкай вобласці Украіны вуліца Леніна ў рамках дэкамунізацыі перайменаваная ў вуліцу Джона Ленана — удзельніка групы The Beatles.

Распараджэнне аб перайменаванні вуліцы Леніна ў сяле Каліны Цячэўскага раёна падпісаў кіраўнік Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Генадзь Маскаль.

Гэтым жа распараджэннем Маскаля новыя назвы ў гонар загінулага падчас спецаперацыі ў Данбасе мясцовага жыхара, а таксама прэзідэнта Чэхаславакіі Томаша Масарыка і венгерскіх і румынскіх дзеячаў культуры прысвоеныя яшчэ некалькім вуліцам у закарпацкіх сёлах і пасёлках.

На сайце абласной дзяржадміністрацыі Закарпацця адзначаецца, што Маскаль стаў першым ва Украіне кіраўніком рэгіёна, які асабіста заняўся перайменаваннем вуліц у рамках дэкамунізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?