Рэпліку шлема з вядомага даспешнага абмундзіравання Мікалая Радзівіла Чорнага сярэдзіны XVI стагоддзя, вырабленага знакамітым еўрапейскім майстрам Кунцам Лохнерам, убачаць наведвальнікі выставы ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі ў музеі.

На выставе прадстаўленыя гістарычныя рэканструкцыі: шлемы, даспехі, дзіды і харугвы XI-XVII стагоддзяў, вырабленыя мастацкай майстэрняй «Стальная спадчына» ў Мінску. На прыкладзе кожнага шлема можна прасачыць развіццё майстэрства збройнікаў, адрозніць шлемы па саслоўнай прыналежнасці воіна. Наведвальнікі выстаўкі змогуць убачыць практычна ўсе тыпы шлемаў, якія выкарыстоўвалі нашы продкі і іх праціўнікі: раннія сектарныя, сфераканічныя, гаршковыя, бацынеты, салады, армэ, бургіньёты і многія іншыя.

Выстаўка «Баявыя нагалоўі /шлемы/ засцерагальнага ўзбраення і харугвы беларускіх зямель XI-XVII стагоддзяў» паказвае майстэрства мастакоў, якія так старанна і дэталёва падышлі да стварэння даспехаў, шлемаў, абарончай зброі, што адрозніць іх ад рэальных гістарычных аналагаў практычна немагчыма.

Азнаёміцца з экспазіцыяй, якая раскрывае забытыя старонкі гісторыі Беларусі, можна з 5 сакавіка па 10 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?