Такая абвестка вісіць на ўваходзе ў кантору ДЭУ №79 у Мсціславе, сцвярджае чытач партала horki.info.

«У сувязі з правядзеннем 24 верасня 2016 года абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016», ажыццяўляецца збор грашовых сродкаў сярод работнікаў ДЭУ №79, шляхам утрымання з заработнай платы за люты месяц 2016, згодна з заявай, на аднаўленне гісторыка-архітэктурных помнікаў горада Мсціслава. Па гэтым пытанні звяртацца ў аддзел кадраў. Адміністрацыя, прафсаюзны камітэт ДЭУ №79».

«Ніхто не хоча пісаць гэтую заяву і аддаваць грошы камусьці, але, я думаю, прыйдзецца — працаваць усе хочуць», — пракаментаваў сітуацыю аўтар здымка.

Такі збор сродкаў вядзецца не толькі на гэтым прадпрыемстве, але і на іншых, сцвярджае чытач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0