Студыя Pixar прадставіла новы трэйлер мультфільма «У пошуках Доры», які працягвае сюжэт карціны «У пошуках Нэма». Эксклюзіўная прэм'ера роліка прайшла ў сэрвісе «Рамблер.Відэа».
Рэжысёрамі «У пошуках Доры» выступілі Эндру Стэнтан («У пошуках Нэма», «ВАЛЛ-І») і Энгус Маклэйн. Паводле сюжэта, дзеянне разгортваецца праз паўгода пасля падзей арыгінала, а рыба-клоўн Нэма і яго тата Марлін дапамагаюць сваёй сяброўцы, рыбе-хірургу Доры, знайсці сям'ю. Стужка выйдзе ў пракат 16 чэрвеня.
Мультфільм Pixar «Галаваломка» атрымаў «Оскара» ў 2016 г. у намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм».