Апошнія дні актрыса знаходзілася ў рэанімацыі Першай гарадской бальніцы, куды была шпіталізавана ў канцы лютага з-за боляў у сэрцы.

Дактары, якія паставілі папярэдні дыягназ «інфаркт міякарда», ацэньвалі стан Крачкоўскай як вельмі цяжкі.

Наталля Крачкоўская нарадзілася 24 лістапада 1938 года ў Маскве.

На рахунку актрысы — больш за 80 фільмаў. Сярод самых вядомых карцін з яе ўдзелам — «Іван Васільевіч мяняе прафесію», «12 крэслаў», «Гэтая вясёлая планета», «Пакроўскія вароты» і іншыя.

Крачкоўская, як правіла, іграла другарадныя, але прыкметныя і характарныя ролі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?