Новым генеральным дырэктарам ЗАТ «БеСТ» стала Дзіна Цыбульская. Інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе кампаніі.
Раней Дзіна Цыбульская займала пасаду намесніка генеральнага дырэктара па маркетынгу. З сярэдзіны снежня 2015 года яна была в.а. гендырэктара.
Папярэдні кіраўнік кампаніі Ісмет Языджы пакінуў сваю пасаду 11 снежня 2015 года, прапрацаваўшы ў кампаніі чатыры гады. Языджы перайшоў на пасаду генеральнага дырэктара ў кампанію KKtcell (сотавы аператар у Паўночным Кіпры).