Архітэктурныя абрысы Мінска: панарамны здымак з дрона аказаўся падмаляваным ФОТАФАКТ
Карыстальнікі сацсеткак звярнулі ўвагу на адзін панарамны здымак Мінска з коптара (дрона), на якім на пярэднім плане бачны парк імя Янкі Купалы. Здымак імгненна разляцеўся па сацсетках.
Фота: www.instagram.com/p/BCeBXgcQHaS/
Наша Ніва больш пільна ўгледзелася ў дадзены здымак у інфрачырвоным рэжыме. Наш вердыкт — здымак быў часткова апрацаваны ў фотарэдактары. Вось некаторыя асаблівасці рэдагавання:
Палосы ад графічнага кланавання (простакутнікі ўнізе), адцэнзураваная сцежка (трэці знізу простакутнік), падмаляваны снег і зона ля фантана.
Паблік Марозаў
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ