Дзень Волі ў 2015 г., фота Сяргея Гудзіліна

Дзень Волі ў 2015 г., фота Сяргея Гудзіліна

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 25 сакавіка традыцыйнай акцыі з нагоды Дня Волі, паведаміў БелаПАН лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Заяўка пададзеная 3 сакавіка. Акрамя Янукевіча яе падпісалі Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Вячаслаў Сіўчык, Таццяна Міронава, Рыгор Кастусёў і Алесь Лагвінец.

Збор удзельнікаў акцыі плануецца на пляцоўцы перад будынкам акадэміі навук з 18.00 да 19.00. Затым у гэтым жа месцы мяркуецца правядзенне 20-хвіліннага мітынгу, пасля чаго калона дэманстрантаў плануе шэсце па ходніках праспекта Незалежнасці да парку Янкі Купалы, дзе з 20.00 да 20.30 працягнецца мітынг.

Як адзначаецца ў заяўцы, мэтай масавага мерапрыемства з'яўляецца «публічнае абмеркаванне і святкаванне 98-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама абмеркаванне і выказванне грамадзянамі свайго стаўлення да праблем грамадска-палітычнага жыцця Беларусі і геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне».

Меркаваная колькасць удзельнікаў святкавання Дня Волі — 950 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?