Прэс-сакратар павінен быць аўтарытэтнай фігурай, заявіла сёння на сустрэчы з жанчынамі — кіраўнікамі прэс-службаў дзяржаўных структур міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

На думку Ліліі Ананіч, функцыя прэс-сакратара зводзіцца не толькі да арганізацыі кантактаў, сувязяў са сродкамі масавай інфармацыі. Прэс-сакратар павінен сам быць аўтарытэтнай крыніцай, у выпадку даць неабходную інфармацыю, каментар. «Займайце інфармацыйнае поле, стварайце інфармацыйную нагоду, інфармацыю, калі ёсць пра што гаварыць», — заклікала міністр.

Як адзначыла Лілія Ананіч, сёння людзі маюць прэтэнзіі да прэсы. Патрабавальнасць ёсць і да якасці прэсы, і да якасці тэлевізійных праграм, да творчых праектащ. Ёсць незадаволенасць у дачыненні да прэс-сакратароў, бо не заўсёды можна атрымаць інфармацыю з дзяржструктур. Тут не можа быць адназначнай ацэнкі, мяркуе міністр. Але павінны быць выразныя правілы атрымання і распаўсюду інфармацыі. Гэта не значыць, што, атрымаўшы пытанне, трэба спяшацца рыхтаваць адказ. Магчыма, трэба падключыць спецыялістаў, правесці брыфінг. Але слова прэс-сакратара павінна быць важкім, аўтарытэтным. Таксама Лілія Ананіч адзначыла, што функцыя прэс-сакратара яшчэ і ў тым, каб адсочваць, як інфармацыю потым трансфармуюць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?