Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, абвінавачаная ў Расіі ў датычнасці да забойства расійскіх журналістаў, абвясціла сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць пераносу яе выступу на працэсе з апошнім словам.

ЕРА

ЕРА

Рашэнне старшыні судзейскай калегіі Леаніда Сцепаненкі перанесці апошняе слова Саўчанка стала для ўсіх нечаканасцю. Раней планавалася, што 2-3 сакавіка ў гарадзкім судзе расійскага Данецка пройдуць спрэчкі бакоў, і Саўчанка прамовіць апошняе слова.

Аднак пасля заканчэння спрэчак суддзя нечакана абвясціў, што наступнае пасяджэнне адбудзецца 9 сакавіка аб 11 гадзіне.

У адказ на гэта Саўчанка, якая пагражала сухой галадоўкай у выпадку, калі суд будзе зацягваць вынясенне ёй прысуду, пракрычала, што аб'яўляе сухую галадоўку неадкладна.

Раней у чацвер адвакат украінскай лётчыцы Мікалай Полазаў, выступаючы на судовых спрэчках па справе, заклікаў суд вынесці апраўдальны прысуд.

Полазаў зноў паўтарыў, што абарона Надзеі Саўчанка лічыць справу «вар'яцтвам, сфальсіфікаваным ва ўгоду інтарэсам палітычнага кіраўніцтва краіны».

Спрэчкі бакоў па справе Саўчанка пачаліся ў сераду з выступу боку абвінавачання. Пракуроры заявілі, што лічаць абвінавачванні ў адрас украінкі цалкам даказанымі, і запатрабавалі для яе пакарання ў выглядзе 23 гадоў зняволення ў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?