Літаральна месяц на станцыі метро «Плошчы Леніна» працуе інтэрактыўны тэрмінал для зваротнай сувязі з пасажырамі. Ацаніць якасць паслуг можна, адказаўшы на 7 пытанняў, звязаных з агучваннем станцый, арыентацыяй на платформах, чысцінёй у метро, працай касіраў і г.д.

Так выглядае тэрмінал.

Так выглядае тэрмінал.

Падчас праходжання тэсту на экране адзначаецца, што водгук ананімны, але над тэрміналам стаіць камера, накіраванне здымкі якой не вельмі зразумелае.

З месца тэрмінала ўвогуле падаецца, што камера здымае вас…

З месца тэрмінала ўвогуле падаецца, што камера здымае вас…

…але ўнізе падкрэсліваецца ананімнасць водгуку.

…але ўнізе падкрэсліваецца ананімнасць водгуку.

Хутчэй за ўсё, камера здымае пасажыраў, якіх правяраюць у метро, але менавіта самі неабыякавыя грамадзяне звярнулі ўвагу журналістаў на тое, што іх могуць здымаць. У любым выпадку, гэта стварае пэўны дыскамфорт і можа даць непраўдзівыя вынікі пасля падлічэння адказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?