Зборная Францыі (Бескон, Дарэн-Абер, Фіён-Маі, М. Фуркад) выйграла змяшаную эстафету на чэмпіянаце свету па біятлоне, што стартаваў сёння ў Нарвегіі.

Французы выкарысталі восем дадатковых патронаў і на чатыры секунды апярэдзілі каманду Германіі (Пройс, Хільдэбранд, Пайфер, Шэмп).

Трэцяе месца заняла зборная Нарвегіі (Олсбю, Экхоф, Ё. Бё, Т. Бё), якая выйграла бітву за «бронзу» ва Украіны.

Беларуская каманда (Скардзіна, Крыўко, Чапелін, Дарожка) сёння вельмі добра адпрацавала на рубяжах, але шмат прайгравала на дыстанцыі. Наша зборная паказала найлепшы стралковы вынік, выкарыстаўшы ўсяго адзін дадатковы патрон, які на «стойцы» выкарыстала Ірына Крыўко. Гэта дазволіла ёй заняць дзявятае месца ў фінішным пратаколе, прайграўшы пераможцу дзве хвіліны і дзевяць секунд.

У суботу чэмпіянат свету прадоўжыцца двума спрынтарскімі гонкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?