Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 172 ад 2 сакавіка 2016 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

У мэтах аптымізацыі крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў банкамі і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» унесены змяненні ў агульныя напрамкі і ліміты дырэктыўнага крэдытавання, напрамкі і ліміты дырэктыўнага крэдытавання банкамі, а таксама ў план фінансавання Банкам развіцця дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2016 годзе.

У прыватнасці, змяненні закранулі карэкціроўку аб'ёмаў фінансавання дырэктыўнага крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2016 годзе за кошт павелічэння лімітаў фінансавання на бягучую дзейнасць арганізацый аграпрамысловага комплексу на Br1 трлн 505,1 млрд. Зменшаны аб'ём крэдытных рэсурсаў на крэдытаванне арганізацый аграпрамысловага комплексу на капітальныя расходы на Br335,9 млрд, арганізацый рэальнага сектара эканомікі на капітальныя расходы - на Br1 трлн 116,2 млрд, фізічных асоб - на Br53 млрд.

Пераразмеркаванне названых аб'ёмаў крэдытных рэсурсаў будзе ажыццёўлена за кошт павелічэння рэсурсаў ААТ «Белаграпрамбанк» і змяншэння рэсурсаў ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?