Reuters.com

Reuters.com

Прынамсі 20 гадоў спатрэбіцца Украіне, каб уступіць у Еўрапейскі саюз ці НАТА. Пра гэта заявіў у чацвер, 3 сакавіка, прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, выступаючы ў Нідэрландах, перадае Europe Online-Magazine.

«Украіна дакладна не будзе здольнай стаць членам ЕС наступныя 20-25 гадоў, гэта ж тычыцца і сяброўства ў НАТА», - сказаў Юнкер.

Гэтую заяву ён зрабіў у кантэксце рэферэндуму, які адбудзецца ў красавіку ў Нідэрландах адносна Пагаднення аб асацыяцыі паміж ЕС і Украінай.

Прэзідэнт Еўракамісіі сказаў, што некаторыя нідэрландскія выбаршчыкі няправільна ўспрынялі пагадненне як першы крок Украіны да сяброўства ў ЕС.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка спадзяецца атрымаць перспектыву сяброўства Украіны ў ЕС да 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?