Больш за 2 тысячы артэфактаў культур розных гістарычных пэрыядаў было знойдзена ў часе комплексных археалягічных дасьледаваньняў, якія праводзяцца на месцы будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС каля вёскі Жылічы ў Гарадзенскім раёне.

Сярод іншага навукоўцы Інстытуту гісторыі й студэнтамі гістфаку БДУ знайшлі стаянку, якая адносіцца да сьвідэрскай культуры (11 тысяч гадоў таму), паведамляе БЕЛТА. Знойдзеныя артэфакты пэрыядаў мэзаліту, нэаліту й больш позьніх эпох.

Гэтыя дасьледаваньні дапамогуць прасачыць схему засяленьня Гарадзеншчыны ад пэрыяду фінальнага палеаліту да сучаснасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0