Бразільская паліцыя падчас маштабнага антыкарупцыйнага расследавання абшукала дом былога прэзідэнта Луіса Інасіу Лула да Сілвы ў Сан-Паўла. Сам да Сілва затрыманы для допыту, перадаюць мясцовыя СМІ.

Ператрус у доме былога прэзідэнта — частка буйнамаштабнай аперацыі, якую ў пятніцу праводзяць бразільскія праваахоўныя органы. У ёй удзельнічаюць каля 200 паліцэйскіх і 30 прадстаўнікоў падатковай службы.

Ператрусы праводзяцца ў двух штатах. Вядома, што паліцыянты абшукваюць таксама заснаваны былым прэзідэнтам Інстытут да Сілва.

Усе ператрусы звязаныя са справай аб карупцыі ў дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras, у якой паводле версіі следства быў замяшаны шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў.

Скандал пачаўся вясной 2014 года, калі быў арыштаваны былы дырэктар Petrobras па забеспячэнні Паўлу Раберта Коста.

З таго часу ў сувязі са скандалам былі арыштаваныя больш за 100 чалавек, сярод іх вядомыя палітыкі і бізнэсмены. У пятніцу вярхоўны суд краіны падтрымаў выстаўленне абвінавачванняў спікеру ніжняй палаты парламента Эдуарду Кун'я.

Кун'я падазраецца ў атрыманні хабараў на суму ў некалькі мільёнаў даляраў за дапамогу ў заключэнні кантрактаў кампаніі Petrobras.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?