Партал адкрытых дадзеных Беларусі з'явіцца ў 2016 годзе. Гэта прадугледжана стратэгіяй развіцця інфарматызацыі ў Беларусі на 2016—2020 гады, паведаміў сёння міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў падчас круглага стала, дзе абмяркоўвалася фарміраванне адзінай лічбавай прасторы ЕАЭС.

«У адпаведнасці са стратэгіяй павінен развівацца кірунак па прадастаўленні адкрытых дадзеных. У прыватнасці, павінна быць прадастаўлена не менш за 100 набораў адкрытых дадзеных. У 2016 годзе мы павінны рэалізаваць так званы партал адкрытых дадзеных. Яго наяўнасць будзе ўлічвацца пры ацэнцы ААН ўзроўню гатоўнасці электроннага ўрада ў краіне», — адзначыў Сяргей Папкоў. У 2014 годзе Беларусь па ўзроўні гатоўнасці электроннага ўрада знаходзілася на 55-й пазіцыі сярод 193 краін.

Акрамя таго, сярод задач стратэгіі — значнае павелічэнне долі паслуг, што аказваюцца дзяржаўнымі органамі ў электронным выглядзе. Гэтая лічба павінна скласці не менш за 75%. Доля электроннага дакументаабароту паміж дзяржорганамі павінна скласці не менш за 95% ад агульнага дакументаабароту.

Да 2021 года поўнасцю ў электронны выгляд трэба будзе перавесці медыцынскую дакументацыю. Да гэтага ж году ў інтэрнэце павінны быць прадстаўленыя ўсе беларускія СМІ.

Па словах Сяргея Папкова, у выніку выканання стратэгіі доля валавога даданага кошту сектара ІКТ ў ВУП павінна скласці 3,8—4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?