Жыхарка Растоўскай вобласці Расіі аштрафаваная на мяжы за пакінутую ў пашпарце валюту, паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай Чырванасцяжнай памежнай групы імя Ф.Э.Дзяржынскага.

Інцыдэнт адбыўся ў міжнародным аўтадарожным пункце пропуску «Брэст». Едучы з Беларусі ў Польшчу, жыхарка горада Зернаград прад'явіла памежнаму нараду пашпарт, у якім знаходзіліся 50 еўра. Гэты факт супрацоўнікамі памежнай службы расцэнены як падбухторванне да парушэння парадку пагранкантролю.

Паводле слоў жанчыны, грошы ў дакуменце яна пакінула выпадкова. Аднак, згодна з заканадаўствам, нават ненаўмысна ўчыненыя падобныя дзеянні кваліфікуюцца як адміністрацыйнае правапарушэнне і караюцца як мінімум штрафам. У пэўных выпадках правапарушальніку можа пагражаць дэпартацыя.

«Брэсцкая памежная група нагадвае грамадзянам, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, аб неабходнасці загадзя вызваліць дакументы ад вокладкі і любых укладанняў перад праходжаннем памежнага кантролю», — падкрэслілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?