Авіякампанія «Белавія» ў дзень свайго 20-годдзя — 5 сакавіка — будзе прадаваць усе квіткі на прамыя рэйсы з вылетам з Мінска па 20 еўра. Гэтая інфармацыя з'явілася на старонцы «Белавія» ў фэйсбуку.

«Толькі 5 сакавіка па ўсіх рэгулярных напрамках «Белавія» з Мінска проматарыф — 20 еўра (туды-назад) плюс таксы і зборы. Акцыя працягнецца адны суткі», — гаворыцца ў паведамленні.

Набыць авіябілет можна будзе толькі на сайце belavia.by. Перыяд палёту — з 5 сакавіка 2016 да 30 студзеня 2017 года.

Пры вяртанні авіябілета тарыф, паліўны і кампенсацыйны зборы не вяртаюцца. Змены часу і даты вылету забароненыя. Колькасць месцаў па акцыі абмежаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0