Вадзім Траян, які адваяваў усё гарачае лета 2014 года ў складзе добраахвотніцкага батальёна «Азоў», стаў першым намеснікам начальніка Нацыянальнай паліцыі Украіны, паведаміў афіцыйны канал МУС Украіны на Youtube.

Восенню 2014 года, калі актыўная фаза баёў на Данбасе завяршылася, Траяна, які раней служыў афіцэрам міліцыі, прызначылі начальнікам міліцыі Кіеўскай вобласці. На гэтай пасадзе ён правёў шэраг паспяховых рэформ.

Цяпер яго дзейнасць ацаніла начальнік Нацыянальнай паліцыі Украіны грузінка Хація Дэканаідзэ — і прызначыла сваім першым намеснікам. Сама Дэканаідзэ з 2007 па 2012 год кіравала Паліцэйскай акадэміяй МУС Грузіі.

wikipedia.org

wikipedia.org

На новай пасадзе Траян будзе займацца распрацоўкай новай метадалогіі працы Крымінальнай паліцыі, разбудаваннем яе структуры, каардынацыяй працы з рэгіёнамі і стварэннем новай заканадаўчай базы для паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?