Анархісты прайшлі шэсцем у спальным раёне Брэста.

У змешчаным у інтэрнэце відэазапісе шэсця сцвярджаецца, што яно адбылося 28 лютага.

У шэсці бралі ўдзел маладыя людзі, яны хавалі твары пад шалікамі.

Яны скандавалі лозунгі з асуджэннем сацыяльнай палітыкі ўладаў. «Не хочам плаціць зладзеям, паразітам і міліцыі! — выгуквалі яны, а таксама. — Улада нараджае паразітаў!» 

Анархісты неслі расцяжку «Улада рабуе народ» і палілі фаеры. 

Яны прайшлі алеяй Гвішыяні ў мікрараёне Кавалёва да супермаркета «Мікс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0