Прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка пракаментаваў інфармацыю, што з'явілася ў інтэрнэце, аб магчымым закрыцці Літвой мяжы.

Учора ў СМІ са спасылкай на віцэ-міністра ўнутраных спраў Літвы Эльвінаса Янкявічуса паведамілі, што Літва гатова пры неабходнасці закрыць мяжу з Беларуссю, калі да яе наблізяцца некантраляваныя патокі бежанцаў.

«Хутчэй за ўсё, гэта фраза была вырвана з кантэксту. Патокаў бежанцаў на беларуска-літоўскай мяжы апрыёры не можа быць. Каб прагназаваць такія рэчы, нам спачатку трэба атрымаць выхад да Эгейскага мора. Мы ж не Грэцыя», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

Пры гэтым ён адзначыў, што з Беларуссю ў Літвы няма ніякіх праблем па лініі граніцы. «Высокі ўзровень супрацоўніцтва і вырашэння праблем з Літвой дае магчымасць кантраляваць сітуацыю. Мы на ранняй стадыі выяўляем магчымыя патокі і тэндэнцыі. Спыняем не толькі каналы міграцыі, а нават іх арганізацыю», — адзначыў прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?