Самае масавае веламерапрыемства году пройдзе ў нядзелю, 20 красавіка.

Раварысты зьбяруцца а 10‑й гадзіне на паляне за пешаходным пераходам праз МКАД у раёне вуліцы Герасіменкі й стракатай грамадой скіруюцца да месца правядзеньня імпрэзаў, якія будуць доўжыцца ўвесь дзень.

Чакаюцца разнастайныя конкурсы й спаборніцтвы як сур’ёзныя так і кур’ёзныя, накшталт «Самага бруднага ровара».

Акрамя забавак, спаборніцтваў і навязваньня кантактаў удзельнікі адкрыцьця змогуць паставіць подпісы пад зваротамі да гарадзкіх уладаў з просьбай разгледзець пытаньне пра абсталяваньне ў горадзе веластаянак.

Глядзі яшчэ:
Абмеркаваньне на форуме poehali.net
Прэс-рэліз аргкамітэту мерапрыемства

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0