Суд Рэчыцкага раёна пастанавіў аштрафаваць на 20 базавых велічынь мужчыну, які павесіў ўласную цяжарную сабаку, паведаміла прэс-сакратар Гомельскага абласнога суда Вольга Барсукова.

7 студзеня недалёка ад вёскі бранёй Рэчыцкага раёна мясцовая жыхарка падчас прагулкі па лесе ўбачыла жудасную карціну: на дрэве была павешана цяжарная сабака. Дзяўчына напісала заяву ў міліцыю.

У ходзе следства падазрэнне трапілана 51-гадовага мясцовага жыхара. Увагу міліцыянтаў прыцягнула тое, што раней з падворка мужчыны ўвесь час разносіўся сабачы брэх, а падчас абыходу стаяла цішыня. Гаспадар дома прызнаўся, што некаторы час таму яго сабака панадзілася прабірацца на чужыя падворкі і нападаць на свойскую птушку. З-за гэтага ў мужчыны пачаліся праблемы з суседзямі, таму ён вырашыў пазбавіцца ад жывёлы. Спосаб прыдумаў не самы гуманны: адвёў у лес і павесіў. Цела хацеў пахаваць, аднак выкапаць яму ў мерзлай зямлі не змог. Таму пакінуў усё як ёсць і пайшоў дадому.

На падставе арт.15.45 КаАП Рэспублікі Беларусь (жорсткае абыходжанне з жывёламі) мужчыну трэба будзе выплаціць штраф у памеры Br4,2 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?