У турніры Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» спынілі бязвыйгрышную серыю, што доўжылася з чатырох матчаў.

Сёння, 5 сакавіка, на «Мінск-Арэне» «Цмокі» перамаглі «Астану» з лікам 87:83.

Пасля 20 гульняў у мінчукоў — 7 перамогаў і 13 паразаў і 10-е месца ў турнірнай табліцы (усяго ў турніры ўдзельнічае 16 камандаў).

10 сакавіка — гульня ў Мінску з «Аўтадорам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0