На беларускай зямлі татары жывуць цягам шасці стагоддзяў, яны рознымі шляхамі прыйшлі сюды са стэпаў Паволжа і Крыма. Тут іх радзіма, гэтую зямлю іхнія продкі разам з беларусамі, украінцамі, палякамі і літоўцамі баранілі ад ворагаў. Нашчадкі ардынцаў носяць імёны татар-мусульман, хоць чатырыста гадоў таму перайшлі на польскую і беларускую мову. Сёння іх адрознівае ад астатніх мясцовых жыхароў рэлігія — іслам, захаваны татарамі, вылучаў іх сярод іншых народаў гэтай зямлі.

На выставе можна пазнаёміцца з прадметамі побыту і адзеннем беларускіх татар (жаночыя і мужчынскія касцюмы, ўпрыгажэнні), узбраеннем татарскага войска (комплекс ўзбраення ваяра Залатой Арды кон. XIV — пач. XV стст., шлемы, шчыты, кальчуга, паясны набор XIV ст., шабля са срэбнай высечкай XIV ст., шаблі, коп'і, харугвы)

Выстава працягнецца да 3 красавіка 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?