Выстава адбываецца пры падтрымцы кампаніі JTI у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

На выставе прадстаўленыя рэдкія кніжныя выданні XVI—XVIII стст., галоўнае з якіх — Біблія, надрукаваная ў Брэсце ў 1563 г. на замову Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэты экзэмпляр упершыню паказваецца ў Беларусі. Сярод экспанатаў з Літвы — каларытныя вырабы мастацкага ліцця і кавальства, паліхромныя кафлі. Беларускі бок разам з іншымі экспанатамі прадставіць шэраг матэрыялаў з так званага «Трайчанскага архіву» — комплекс дакументаў XVI—XIX стст., назапашаных у Слуцкім Свята—Троіцкім праваслаўным манастыры. Расшыфраваныя дакументальныя тэксты адлюстроўваюць разнастайныя бакі жыцця грамадства мінулых стагоддзяў. Большасць гэтых архіўных крыніц раней не выносілася на публічны агляд.

Усе прадметы, прадстаўленыя на выставе, арыгінальныя. Гэта магчымасць убачыць сапраўдныя рэчы, якія былі сведкамі жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў вялікага магнацкага роду.

Удзельнікамі выставы з Літоўскай Рэспублікі з’яўляюцца: Біржайскі рэгіянальны музей «Села», Кедайняйскі рэгіянальны музей, Нацыянальны музей «Палац вялікіх князёў літоўскіх» (Вільнюс); з боку Рэспублікі Беларусь у выставе бяруць удзел Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выстава дзейнічае да 28 сакавіка 2016 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?