Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў Мінску за студзень 2016 года склала 174,8 млн. долараў ЗША. За студзень 2015 года сальда было таксама станоўчым — 206 млн. долараў.

Як паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы, знешнегандлёвы абарот таварамі склаў 1 млрд. 208,4 млн. долараў, што на 12,4% менш, чым у студзені 2015-га. Экспарт за год скараціўся на 12,8% (да 691,6 млн. долараў), імпарт — на 12% (да 516,8 млн. долараў).

Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені 2016 года зменшыўся на 4,1% (да 276,8 млн. долараў), імпарт — на 2,6% (да 283,6 млн. долараў). Агульны тавараабарот з краінамі СНД скараціўся на 3,3% (да 560,4 млн. долараў). Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД склала 6,8 млн. долараў. У студзені 2015 года адмоўнае сальда з СНД складала 2,4 млн. долараў.

Экспарт тавараў у Расею за першы месяц гэтага года знізіўся на 24,8% да 118,9 млн. долараў, імпарт — на 4,7% да 251,4 млн. Сальда, як і ў студзені 2015 года, было адмоўным — 132,5 млн. і 105,7 млн. долараў адпаведна. Агульны тавараабарот з Расіяй ацэньваецца ў 370,3 млн. долараў (на 12,3% менш).

Экспарт у краіны Еўрапейскага саюза скараціўся на 3,3% да 4 млрд. 982,1 млн. долараў, імпарт — на 16,4% да 106,6 млн. долараў. Тавараабарот знізіўся на 20,1% да 482,3 млн. долараў. Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕС у студзені 2016 года склалася станоўчым — 269,1 млн. долараў (у студзені 2015-га — 348,5 млн.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?