У штаце Мінесота адбылася незвычайная аварыя: цягач з паўпрычэпам без кіроўцы наехаў на другі аўтамабіль і дрэва на запраўцы ў горадзе Манкейта, паведамляе KMSP.
Відавочца здарэння заўважыла, што з акна грузавіка выглядае лабрадор-рэтрывер, пры гэтым людзей у кабіне ў момант аварыі не было.
Паліцыя высветліла, што кіроўца адышоў у краму, калі сабака нейкім чынам пераключыў перадачу на заведзенай машыне. Пасля гэтага грузавік пакаціўся ў бок запраўкі і дзякуючы сутыкненню з легкавым аўтамабілем і дрэвам спыніўся ў некалькіх метрах ад калонак з палівам.
Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў, праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.
Photo: David Stegora/Facebook
0
0
0
0
0
0