У Іраку дзясяткі людзей загінулі ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля з кіроўцам-смяротнікам на шматлюдным кантрольна-прапускным пункце каля горада Аль-Хіла на поўдні ад Багдаду. Аб гэтым перадае радыё «Свабода».

Як паведамляецца, у выніку выбуху загінулі не менш як 60 чалавек, з іх 23 — праваахоўнікі, больш за 70 параненых, таксама знішчаны або пашкоджаны амаль 50 аўтамабіляў. Акрамя таго, разбураны сам блокпост, значна пацярпелі суседнія будынкі.

Адказнасць за напад ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Паводле мясцовых чыноўнікаў, гэта быў самы крывавы тэракт у правінцыі Бабіль (Вавілон), цэнтрам якой з'яўляецца Аль-Хіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0