Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, раніцай 3 сакавіка ў дзяжурную частку Навагрудскага РАУС паступіла паведамленне пра тое, што хтосьці спрабаваў падпаліць дом 90-гадовай бабулі па вуліцы Мінскай у райцэнтры. На месца выбылі супрацоўнікі міліцыі. Яны знайшлі на верандзе сляды гарэння: злёгку абсмаленыя дошкі, апаленую анучу, а таксама корак з-пад каністры з гаруча-змазачнымі матэрыяламі.

У ходзе расследавання аператыўнікі выйшлі на мясцовую жыхарку 1971 года нараджэння. Пры першай размове яна адмаўляла сваю датычнасьць да спробы падпалу.

Пры далейшым разглядзе высветлілася, што жанчына пазычыла ў пенсіянеркі 6 тыс. даляраў, аднак вярнуць грошы не магла. Тады яна вырашыла падпаліць дом бабулі, а яе сваякам сказаць, што вярнула доўг, але грошы згарэлі падчас пажару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?