Шэсць чалавек шпіталізаваны ў выніку аварыі рэйсавага аўтобуса ў Мінску, паведаміла старшы інспектар ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка
Аварыя адбылася на вуліцы Чыгуначнай каля 7.50. Аўтобус МАЗ, якім кіраваў вадзіцель 1987 года нараджэння, урэзаўся ў слуп. Пашкоджана пярэдняя частка транспартнага сродку, а таксама выбітыя шыбы ў салоне.
Шпіталізаваны шэсць чалавек: пяць жанчын і адзін мужчына. Сам кіроўца, які, па папярэдняй інфармацыі, заснуў за рулём, не пацярпеў.