У бліжэйшыя суткі, 8 сакавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.
Ноччу пераважна па заходняй палове, днём у многіх раёнах дажджы. Месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях дажджы моцныя. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль. Днём прагназуецца ад плюс 4 па паўночным захадзе да 15 цяпла па паўднёвым усходзе.
0
0
0
0
0
0