Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 9—10 сакавіка ажыццявіць афіцыйны візіт у Турцыю. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

У ходзе візіту ў Парашэнкі запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, прэм'ер-міністрам Турцыі Ахметам Давутаглу і кіраўніком вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Ісмаілам Кахраманам.

Акрамя таго, у рамках візіту адбудзецца пятае пасяджэнне Стратэгічнай рады высокага ўзроўню паміж Украінай і Турцыяй. Плануецца таксама правядзенне сустрэч з прадстаўнікамі дзелавых колаў Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?