6 сакавіка ноччу на прасёлкавай дарозе каля вёскі Канатоп у Брэсцкай вобласці знайшлі цела 32-гадовага мужчыны.
Паводле папярэдняй версіі мужчына загінуў у выніку няшчаснага выпадку.
Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Брэсцкага аблвыканкама ў ноч з 5-га на 6-га сакавіка мужчына перавозіў на возе металічныя трубы. Каля вёскі Канатоп воз з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку вазніцу насмерць прыціснула паваленымі на яго трубамі.