Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч даслаў дамоў ліст, у якім паведамляе пра рэзкае пагаршэньне здароўя.

Распавяла жонка прадпрымальніка Натальля:

«Піша, што адчувае сябе блага, але добрай мэдычнай дапамогі не атрымлівае. Адносіны, канечне, нечалавечыя. Яму ў камэры не хапае паветра. Калі ён пачынае задыхаецца, б’е кашаль, ванітуе, да яго выклікаюць доктара. Той прыйдзе, паглядзіць і сыходзіць, вось і ўся дапамога. Як пра гэта паведаміць? У мяне ўражаньне, што нікога гэта ў турме не цікавіць».

Сяргея Парсюкевіча трымаюць у менскім сьледчым ізалятары з 4 сакавіка. Прадпрымальніка абвінавацілі ў зьбіцьці ахоўніка турмы на Акрэсьціна падчас адбыцьця там адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 10 студзеня. Сяргей Парсюкевіч сваёй віны не прызнае і кажа, што насамрэч гэта яго зьбілі міліцыянты.

Суд над актывістам прадпрымальніцкага руху пачнецца 22 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менску. Сяргею Парсюкевічу пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0