Ізраільскі прэм'ер Біньямін Нетаньяху адмовіўся ад сустрэчы з Баракам Абамам. Запрашэнне наведаць Белы дом было адпраўлена ізраільскаму прэм'еру яшчэ два тыдні таму, але афіцыйнага адказу на яго не было, заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак прэс-сакратар Савета бяспекі ЗША Нэд Прайс.

Як удакладніў Прайс, замест гэтага Нетаньяху распарадзіўся цалкам адмяніць свой візіт у ЗША.

«Мы з нецярпеннем чакалі магчымасці правесці двухбаковую сустрэчу, і толькі нядаўна са СМІ даведаліся, што прэм'ер-міністр вырашыў не прымаць наша запрашэнне і адмяніў візіт», — сказаў Прайс.

Паводле яго, сцвярджэння ізраільскага боку аб тым, што сустрэча адмененая з-за таго, што яна не ўкладваецца ў графік Нетаньяху, «не адпавядаюць рэчаіснасці».

Падчас свайго візіту Нетаньяху павінен быў выступіць у Амерыкана-ізраільскім камітэце па грамадскіх сувязях — НКА, якую называюць адной з асноўных праізраільскіх лабісцкіх груп у ЗША. Цяпер адно з галоўных пытанняў у парадку адносін дзвюх краін — памер пакета ваеннай дапамогі, які ў бліжэйшы час мае быць прадастаўлены Ізраілю з боку ЗША.

Нетаньяху паслядоўна выступае супраць падпісанай у ліпені міжнароднай дамовы па ядзернай праграме Ірана. На думку прэм'ера, прадстаўнікі «шасцёркі» краін-перамоўшчыкаў праявілі слабасць, заключыўшы гэта пагадненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0