Фота: twitter.com/erinandrews

Фота: twitter.com/erinandrews

Суд амерыканскага штата Тэнесі прысудзіў тэлевядучай Эрын Эндрус кампенсацыю ў памеры 55 млн даляраў за тое, што яе здымалі аголенай на схавную камеру ў гатэлі горада Нэшвіл.

Эрын Эндрус ў зале суда. Фота Mark Humphrey

Эрын Эндрус ў зале суда. Фота Mark Humphrey

Эрын Эндрус ў зале суда. Фота Mark Humphrey

Эрын Эндрус ў зале суда. Фота Mark Humphrey

Прысяжныя вырашылі, што фатограф абавязаны будзе выплаціць ёй 51% ад сумы, а астатнюю частку заплацяць дзве кампаніі, якія валодаюць гасцініцай.

Інцыдэнт адбыўся ў 2008 годзе. Спартыўную каментатарку тэлеканала Fox News зняў праз вочка ўваходных дзвярэй Майкл Дэвід Барэт, які затым выклаў відэа ў інтэрнэт.

Вядучая падала ў суд на Барэта і ўладальнікаў гасцініцы, запатрабаваўшы 75 млн даляраў у якасці кампенсацыі.

Сам Барэт прызнаўся, што таемна здымаў Эндруc на відэа. Паводле яго, прычынай стала прага нажывы. Ён выклаў відэа ў інтэрнэт пасля таго, як сайт пра знакамітасцяў TMZ адмовіўся купляць відэа.

Барэт прызнаў сваю віну ў пераследзе Эндруc, замене вочка ў гасцінічнай дзверы і здымках відэа. Яму прысудзілі 2,5 года турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?