У галерэі кнігарні «Галіяфы» будуць прадстаўлены 15 твораў жывапісу, аб’яднаных важнай для мастака тэмай глабалізацыі.

Працы Алеся Родзіна ўвасабляюць аўтарскую занепакоенасць падзеямі і праблемамі сучаснасці.

Алесь Родзін – адзін з найзнаных на Захадзе сучасных беларускіх мастакоў.

Больш за дзесяць гадоў ён быў рэзідэнтам артхаўса «Tacheles» у Берліне – сапраўднага анархічнага сквота, дзе жылі і працавалі творчыя людзі з усяго свету.

Мастак нарадзіўся ў 1947 годзе ў Баранавічах.

Вучыўся ў мастацкай студыі Віктара Вярсоцкага і мастацкай школе № 1. Працягваў навучанне на аддзяленнях дызайну і жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў Івана Ахрэмчыка, Натана Воранава, Хайма Ліўшыца. Ад 2001 года разам са Змітром Юркевічам арганізуе штогадовы фестываль «ДАХ».

«Мы ўсе знаходзімся ў атачэнні глабальных зменаў, якія правакуюць грандыёзныя вынікі ў сферы эканомікі, палітыкі, культуры краін ды кантынентаў. Гэтыя вынікі фармуюць як станоўчыя, так і адмоўныя псіхалагічныя рэакцыі. Намаганні ўсвядоміць гэтыя наступствы мастацкімі сродкамі і ёсць пэўны вынік гэтай выставы, распачатай яшчэ ў кунстхаўсе Tacheles», − так ахарактарызаваў канцэпцыю выставы сам мастак.

Выставу можна будзе наведаць да 20 красавіка 2016 года.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0