Лана Вачоўскі (справа) абвясціла пра змену полу чатыры гада таму

Лана Вачоўскі (справа) абвясціла пра змену полу чатыры гада таму

Адна са стваральніц «Матрыцы», раней вядомая пад імем Эндзі Вачоўскі, абвясціла пра змену полу, заявіўшы ў аўторак, што стала трансгендарам і ўзяла імя Лілі.

«Шок са зменай полу — браты Вачоўскі цяпер сёстры!» — заявіла Лілі Вачоўскі.

Чатыры гады таму пра змену полу заявіла яго сястра Лана Вачоўскі, да гэтага насіла імя Лары.

48-гадовая Лілі Вачоўскі вырашыла публічна аб'явіць пра змену полу, пасля таго як журналісты брытанскай газеты Daily Mail паспрабавалі ўгаварыць яе даць інтэрв'ю на гэтую тэму.

Акрамя «Матрыцы» Вачоўскі працавалі над такімі фільмамі, як «Воблачны атлас», «Узыходжанне Юпітэр» і серыялам «Восьмае пачуццё».

У 2015 годзе шырока абмяркоўвалася навіна, што Брус Джэнер — алімпійскі чэмпіён у дзесяцібор'і і айчым Кім Кардаш'ян — стаў жанчынай Кейтлін Джэнер. Пасля змены полу яна з'явілася на вокладцы ліпеньскага нумара часопіса Vanity Fair з загалоўкам «Завіце мяне Кейтлін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?