Міністэрства абароны РФ замовіла пяць дэльфінаў-афалін. Дакументы аб замове даступныя на сайце дзяржзакупак.
За кожную асобіну ведамства гатова заплаціць максімум 350 тысяч расійскіх рублёў (каля $4800). Да 1 жніўня 2016 года дэльфіны павінны быць дастаўлены ў Севастопаль.
Як гаворыцца ў дакументацыі конкурсу, мінімальны ўзрост дэльфіна складае тры гады; максімальны — пяць гадоў. У даўжыню кожны дэльфін павінен быць не менш за 2,3 метра і не больш за 2,7 метра.
Для чаго міністэрству абароны патрэбныя дэльфіны, не ўдакладняецца.
0
0
0
0
0
0