Ілона Герашчанка працягвае дабівацца сваёй праўды ў канфлікце з былым мужам Андрэем Герашчанкам і тэлезоркай Люцыяй Лушчык, якія выхоўваюць яе дачку. Жанчына спрабуе вярнуць дзіця, з якім ёй, як было заяўлена, не даюць бачыцца.

Летась у маі суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў, што дзіця павінна жыць з татам. Як аргумент прыводзілася і тое, што ў бацькі большая кватэра: пяціпакаёўка супраць трохпакаёўкі. Ілона Герашчанка апратэстоўвала гэта рашэнне і дайшла да Вярхоўнага суда, які адмовіўся перагледзець месца жыхарства дзіцяці.

Напрыканцы дакумента, які атрымала Ілона Герашчанка, сказана наступнае:»Паводле заключэння комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы ад 4 студзеня 2016 года, у сапраўдны момант адносіны М. (дачкі. — Еўрарадыё) да вас маюць канфліктны і супярэчлівы характар, у той жа час як эмацыйна яна прывязаная да бацькі».

«Спатрэбіўся роўна год, каб прайсці поўны цыкл пошуку справядлівасці ў судзе. Вынік — дзіця настроена супраць роднай маці, а суд лічыць, што і далей пакідаць дзяўчынку жыць з бацькам і чужой цёцяй — у інтарэсах дзіцяці», — рэагуе на рашэнне Вярхоўнага суда Ілона Герашчанка.

Грамадскасць даведалася пра канфлікт былых мужа і жонкі летась у снежні, калі ў сеціве з’явілася скандальнае відэа. На ім асоба, падобная да тэлезоркі Люцыі Лушчык, абражае Ілону Герашчанка ў прысутнасці дзяўчынкі. А чалавек, падобны да Андрэя Герашчанкі, замінае дзіцяці пабачыцца з мамай.

14 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца чарговае пасяджэнне. На працэсе павінны вызначыць парадак удзелу Ілоны Герашчанка ў выхаванні дзяўчынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?